Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

14.11.20

Дзень спорту і здароўя

14 лістапада ў гімназіі прайшоў Дзень спорту і здароўя пад дэвізам “У здаровым целе - здаровы дух”, прысвечаны актыўнаму і здароваму ладу жыцця.
Пазнавальна і цікава, а, галоўнае, з карысцю навучэнцы правялі свой вольны час.
У мерапрыемствах дня прымалі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў. Кожны мог выбраць занятак па густу: наведаць турнір па міні-футболе і баскетболе “Баскетбол збірае сяброў”, спартландыю “Спорт - гэта наша ўсё”, матэматычныя эстафеты, віктарыны “Тваё правільнае харчаванне” і “О, спорт, ты свет”, круглы стол “Спартсмены,якімі мы ганарымся” і інтэрактыўны турнір “Спорт і свет”. Педагог-псіхолаг у рамках дня правяла гульневы занятак “Будзьце здаровыя”.
Традыцыйна ў гэты дзень праводзіліся факультатыўныя заняткі па матэматыцы, гісторыі Беларусі і беларускай мове, а таксама працавалі аб’яднанні па інтарэсах.
Дзень здароўя прайшоў вельмі арганізавана, падарыў усім  удзельнікам зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў самыя яркія ўражанні!