Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

24.10.20

Бацькоўская субота «Погляд у адным накірунку

У гімназіі стала добрай традыцыяй праводзіць шосты школьны дзень усёй сям’ёй. Кожная чацвёртая субота месяца абвешчана бацькоўскай. Гэта стала вынікам пошуку найбольш эфектыўных форм узаемадзеяння з бацькоўскай грамадскасцю з улікам запытаў часу і асаблівасцей наша установы адукацыі. 

Не сакрэт, што сённяшнія бацькі даволі часта зводзяць зносіны з дзецьмі да мінімуму, апраўдваючыся вялікай занятасцю на рабоце і перагружанасцю дамашнімі справамі. Замест жывых зносін дзеці праводзяць час у сацыяльных сетках і за камп’ютарнымі гульнямі. Паказаць карысць сумеснага адпачынку, навучыць разумець індывідуальныя і ўзроставыя асаблівасці дзіцяці для пошуку шляхоў вырашэння складаных жыццёвых сітуацый — такія асноўныя задачы бацькоўскіх субот.

Кожная субота ў гімназіі з'яўляецца прыкладам яскравага і цікавага, насычанага на мерапрыемствы і падзеі дня не толькі для навучэнцаў, але і для іх законных прадстаўнікоў. Гэта субота не выключэнне. Пачаўся дзень з суботніка, на які прышлі і настаўнікі, і вучні, і, вядома ж, бацькі.

Навучэнцы 8 “А” і 10 “А” класаў прынялі актыўны ўдзел у раённым суботніку, дзе таксама прадэманстравалі зладжаную працу ў камадзе, а нашы 11-класнікі традыцыйна павышалі свой адукацыйны ўзровень на факультатыўных занятках. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах, школа будучага першакласніка, праводзіліся гульні, адбылася прэзентацыя кнігі для сямейнага чытання,адным словам, мы гулялі, вучыліся і працавалі ўсе разам, а , галоўнае, да нашых мерапрыемстваў актыўна далучыліся і бацькі.

Дарэчы, на працягу дня настаўнікі-прадметнікі і класныя кіраўнікі праводзілі тэматычныя індывідуальныя кансультацыі для бацькоў.

Навучальны год напоўнены радаснымі хваляваннямі і адкрыццямі, сустрэчамі і нечаканасцямі. Можна не сумнявацца, што бацькоўскія суботы з’яўляюцца аднымі з яркіх падзей не толькі ў гісторыі гімназіі, але і ў жыцці кожнай сям’і, якая наведала яе ў гэты дзень.