Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

03.10.20

Нацыянальная культура і гісторыя робяць беларуса беларусам

Традыцыйна ў гімназіі першая субота месяца ладзіцца пад агульнай тэматыкай “Я – беларус маленькі”. І сёння, 3 кастрычніка, гэты дзень быў прысвечаны гульні “Дзень беларускай гульні: гульні і жарты  ці як не запужацца злыдня”.
Адной з задач выхавання з'яўляецца выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнай годнасці, далучэнне да беларускай культуры, народных традыцый, перададзеных нашымі продкамі.Гэта абумоўлівае шырокі зварот да народнай педагогікі, нацыянальных традыцый, фальклору ў далучэнні да нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Скарбніца сродкаў і метадаў выхавання ўвесь час папаўняецца новымі элементамі. Але ўсё новае – гэта даўно забытае старое, - прымаўка, якую можна аднесці да выкарыстання беларускіх народных гульняў.
Гуляць любяць ўсе і ў любым узросце. Гульні раскрываюць, мабілізуюць моц, творчую энэргію, прыносяць задавальненне, і што бясспрэчна – развіваюць асобу навучэнца творча, фізічна і духоўна.
Гулялі сёння і дзеці, і настаўнікі. Знаёміліся і ўспаміналі як народныя гульні, так і рухомыя, на свежым паветры, гулялі ў гульні інтэлектуальныя і наведвалі выставы, дзе прынялі ўдзел у віктарынах, заўзятыя аматары спорту гулялі ў міні-футбол, піянербол і рынга. Як гэта было, можна ўбачыць на фотаздымках. Дзень выдаўся вясёлым, актыўным і, безумоўна, вельмі карысным для навучэнцаў.
Далучайцеся да нашых мерапрыемстваў у наступную, спартыўную суботу!!!