Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.10.20

Моладзь за бяспеку

З  мэтай папулярызацыі дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, в таксама ў сувязі з міжнародным днем сталых людзей у перыяд з 21 верасня па 16 кастрычніка ў рэспубліцы праходзяць паралельна дзве прафілактычныя акцыі : “Моладзь за бяспеку” і “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы”.
Гімназічны валанцёрскі атрад “ДабраВолец” і члены аб’яднання па інтарэсах “Юныя выратавальнікі-пажарныя” сумесна з інспектарам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Першамайскага раёна г.Мінска Таццянай Аляксандраўнай Галушка прынялі актыўны ўдзел у акцыях. 25 верасня наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і павіншавалі іх з Днём сталых людзей. Таццяна Андрэеўна Калабан, Антаніна Іванаўна Кабаніхіна, Скачэк Анатоль Васільевіч падзяліліся з дзецьмі ўспамінамі аб вайне.
24 верасня акцыя праходзіла ўжо ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. Нашы валанцёры і юныя пажарныя-выратавальнікі выступілі ў якасці анамітараў і падарылі дзецям шмат эмоцый і цудоўны настрой.
Дапамагайце тым, хто побач, далучайцеся да акцыі. Добрыя справы заўсёды ў модзе!!!