Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да 23 лютага засталося!



Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

26.09.20

Бацькоўская субота “Погляд у адным накірунку!”

Законныя прадстаўнікі нашых навучэнцаў з’яўляюцца раўнапраўнымі ўдзельнікамі адукацыйных зносін. Іх удзел у выхаванні і адукацыі дзяцей, безумоўна, - асноватворны фактар развіцця дзіцяці. Для павышэння сацыяльнай, камунікатыўнай і педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў спланаваны рад мерапрыемстваў, у тым ліку і 4 субота месяца, «Бацькоўская субота”, якая стала ўжо традыцыйнай. У 2020/2021 навучальным годзе на сустрэчах з бацькамі мы плануем разгледзець такія важныя пытанні, як цяжкасці і рызыкі малодшага ўзросту, адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве; цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы, сям'я - як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці, маральныя і культурныя каштоўнасці сям'і і інш.

Падчас правядзення Бацькоўскіх субот заўсёды праходзіць творчае паседжанне бацькоўскага клуба «Крок насустрач» і працуе кансультацыйны цэнтр для бацькоў і настаўнікаў “Вострыя вуглы выхавання”; класныя кіраўнікі і настаўнікі-прадметнікі праводзяць тэматычныя кансультацыі.

         Мы ўпэнены ў тым, што сумесныя намаганні гімназіі і бацькоўскай грамадскасці ў справе выхавання падрастаючага пакалення дапамогуць нашым дзецям перамагчы ўсе цяжкасці і стаць актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны, гатовымі і здольнымі да адукацыі, у тым ліку самаадукацыі, на працягу ўсяго свайго жыцця.

         Якой была гэта субота, глядзіце на фотаздымках.

Сачыце за навінамі і далучайцеся да наступнай суботы!