Шосты школьны дзень 19 верасня прайшоў пад агульным дэвізам “Творчасць нараджае творчасць” і быў накіраваны на раскрыццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, іх інтэлектуальнае і культурнае развіццё. У гэты дзень працавала майстэрня “Залатыя рукі”, праводзіліся віктарына і конкурс-гульня, які выявіў лепшага знаўцу гісторыі ў 11 класе, першакласнікі малявалі залатую восень, а пяцікласнікі праводзілі прэзентацыю “Смачна есці” і іншыя мерапрыемствы. Традыцыйна працавалі аб’яднанні па інтарэсах, праводзіліся факультатыўныя заняткі. Пачала сваю работу ў суботу і Школа будучага першакласніка. Для законных прадстаўнікоў навучэнцаў і настаўнікаў працаваў кансультацыйны цэнтр СППС "Вострыя вуглы выхавання".
Мы ўпэўнены, што ўсе тэматычныя мерапрыемствы шостага дня ўносяць вялікі ўклад у развіццё навучэнцаў, спрыяюць працы ў калектыве, а гэта немалаважны фактар у сацыялізацыі жыцця чалавека, станаўлення яго асобы.











