Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да 23 лютага засталося!



Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

13.09.20

Спартыўная субота “Сіла духу-сіла азінства!”

Спорт у жыцці кожнага навучэнца адыгрывае важную ролю. А спорт у складзе каманды аднакласнікаў – асабліва займальнае мерапрыемства.
12 верасня наша гімназія адкрыла новы, спартыўны год. Настаўнікі фізічнай культуры і класныя кіраўнікі арганізавалі для навучэнцаў самае сапраўднае свята спорту. Кожны атрымаў масу станоўчых эмоцый, зведаў дух адзінства і каманды.
Таксама ў гэты дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах : міні-футбол і піянербол , вакальна-харавая студыя "Верасок", авіямадэліраванне і інш.
Навучэнцы 3 ступені наведалі факультатыўныя і стымулюючыя заняткі па матэматыцы, беларускай мове і гісторыі Беларусі.
Традыцыйна ў суботу працаваў і кансультацыйны цэнтр СППС для бацькоў і настаўнікаў “Вострыя вуглы выхавання”, а для навучэнцаў педагог сацыяльны С.А.Яцына правяла брэйн-рынг "Я - вучань гімназіі".
Кожная наша субота – яркі, насычаны, пазнавальны і запамінальны дзень. Кожны з нашых бацькоў і гімназістаў можа прыйсці і акунуцца ў гэты дзіўны свет новых ведаў, эмоцый,  праявіць свой талент і знайсці занятак па густу.
Чакаем Вас на суботніх мерапрыемствах 19 верасня. Вас чакае самы сапраўдны Дзень творчасці і талентаў.