Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да 23 лютага засталося!



Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

05.09.20

“Я –беларус маленькі…”

Пад такой назвай ладзіўся першы шосты школьны дзень у гімназіі ў гэтым навучальным годзе. Быў ён прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства і Дня горада і атрымаўся вельмі насычаным на справы, мерапрыемствы і эмоцыі.
Навучэнцы старэшых класаў наведалі факультатыўныя і стымулюючыя заняткі па беларускай мове, гісторыі Беларусі і матэматыцы, а самыя малодшыя гімназісты бралі ўдзел у віктарынах : “Гучыць родная мова”, “Як пісалі нашы продкі”, “Адкуль да нас прыйшла кніга?”. Навучэнцы 5-х класаў вандравалі па родным краі, стаўшы ўдзельнікамі гістарычнай гульні, і прымалі ўдзел у моўным турніры“Усё пачынаецца са слоў”.
5 верасня кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах праводзілі для навучэнцаў Дзень адкрытых дзвярэй і ладзілі майстар-класы. Так, навучэнцы змаглі наведаць вакальна-харавую студыю “Верасок”, якую ў гэтым годзе арганізуе А.А.Капылова, пазнаёміцца з чароўным светам камп’ютарнай графікі пад кіраўніцтвам Т.Я.Казакевіч, паспрабавалі сябе і ў студыі выяўленчага мастацтва Розум Т.М. А тых, хто захапляецца спортам, чакала спартыўная зала, дзе прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе і піянерболе.
Гасцінна адчынілі дзверы і нашы музеі “Беларуская хатка” і музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца, які, дарэчы, быў рэканструяваны ў гэтым годзе і набыў сучасны выгляд. Экскурсіі ладзілі самі кіраўнікі музеяў: Ганна Фёдараўна Баюс і Ганна Аляксандраўна Качаванава.
Сачыце за навінамі, далучайцеся да мерапрыемстваў і праводзьце свой вольны час разам з намі і карысна.
 Да сустрэчы , 12 верасня Вас чакае Спартыўная субота.