Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да 23 лютага засталося!



Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

25.01.20

25 студзеня пад девізам “Мы разам” у гімназіі прайшла Бацькоўская субота.

Педагог-псіхолаг Дзяргай А.А. правяла пасяджэнне бацькоўскага клуба "Крок насустрач", на якім абмяркоўвалі тэму " Псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці падлеткаў”, і навучальны занятак з элементамі трэнінга “Правілы шчаслівага дзіцяці”.
На працягу дня працаваў кансультацыйны пункт СППС" Я і дзіця: шляхі ўзаемаразумення”. Па пытаннях выхавання і адукацыі праводзілі тэматычныя кансультацыі класныя кіраўнікі і настаўнікі-прадметнікі.
Аматары футбола  бавілі час у спартыўнай зале на занятках аб’яднання па інтарэсах “Міні-футбол”,  а навучэнцы 10-11-х класаў у першай палове дня павышалі свой адукацыйны ўзровень на факультатыўных занятках па беларускай мове і матэматыцы.
Прыхільнікі “Кітайскіх шахмат” прынялі ўдзел у чарговым майстар-класе ў фізкультурна-спартыўным цэнтры Першамайскага раена, а навучэнка 2 “А” класа Лебядзевіч Арына прадстаўляла гімназію на раенным конкурсе “Маленькая Фея” і атрымала тытул “Фея Дабрыні”.
Навучэнцы 6 “Б”, 10 “А” і 11 “А” класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі сацыяльнакультурныя ўстановы горада: нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, музей архітэктурных мініяцюр “Краіна Міні” і рэспубліканскі культурны цэнтр духоўнага адраджэння, а будучыя вучні гімназіі працягвалі навучанне ў "Школе ранняга развіцця" ў настаўніка Булат А.А.
Сачыце за навінамі і далучайцеся да наступнай суботы!