Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Да 23 лютага засталося!



Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

18.01.20

18 студзеня ў гімназіі ладзілася Лідэрская субота.

Актывісты БРПО з 5-х  класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні Школы піянерскага актыву.
Вучні 3-х і 11-х класаў наведалі Дом Кіно, а навучэнцы 9 “А” класа разам з класным кіраўніком Іскрыцкай В.Л. бавілі час у батутным цэнтры “Гравітацыя.
На працягу ўсяго дня працаваў кансультацыйны пункт СППС "Непаўналетнія і шкодныя звычкі: як да гэтага ставіцца бацькам", а навучэнцы 7 класа сумесна з класным кіраўніком і педагогам-сацыяльным прынялі ўдзел у праглядзе і гульні-абмеркаванні фільма “Вышэйшы пілатаж”аб наркатычнай залежнасці.
Таксама навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Чысты клас”, у майстар-класах “Таццяцін дзень” і “Папяровыя фантазіі”, танцавальным марафоне “Мы ў танцах”.
Будучыя вучні гімназіі працягвалі навучанне ў "Школе ранняга развіцця" ў настаўніка Булат А.А., а вучні старэйшых класаў павышалі свой адукацыйны ўзровень на факультатыўных занятках па беларускай мове, матэматыцы і гісторыі.
Прыхільнікі здаровага ладу жыцця  гулялі ў міні-футбол, разам з настаўнікам Алданавай А.С.  наведалі майстар-клас “Кітайскія шахматы” на базе фізкультурна-спартыўнага цэнтра Першамайскага раена , а удзельнікі Школы паспяховай асобы з 9“А” класа прынялі ўдзел у яе чарговым пасяджэніі “Вось які я ў сярэдняй школе №45.
Сачыце за навінамі і далучайцеся да мерапрыемстваў у наступную суботу.