Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

30.11.19

Бацькоўская субота

30 лістапада шосты школьны дзень сабраў усіх на актыўную бацькоўскую суботу.

Вучні 2-4 класаў разам з бацькамі прынялі ўдзел у кітайскай чайнай цырымоніі пад кіраўніцтвам настаўніка Алданавай А.С.

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця бавілі час у спартыўнай зале на спартландыі "Мама, тата, я -
спартыўная сям'я".

У актавай зале адбылася творчая справаздача аб'яднання па інтарэсах "Шатакан каратэ-до".

Актывісты гімназіі далучыліся да інтэрактыўна-забаўляльнай праграмы "Караоке".

Педагог-псіхолаг Дзяргай А.А. правяла пасяджэнне клуба "Мудрыя бацькі", на якім абмяркоўвалі тэму
"Стылі сямейнага выхавання як прафілактыка крызісных станаў у падлеткаў.

На працягу ўсяго дня працаваў кансультацыйны цэнтр "Вострыя вуглы выхавання".

Пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў працягнула працу "Майстэрня Дзеда Мароза" па падрыхтоўцы і ўпрыгожванню вучэбных кабінетаў і гімназіі да Новага года.

Самыя маленькія вучні гімназіі працягвалі навучанне ў "Школе ранняга развіцця" ў настаўніка Булат А.А.

У рамках гэтай суботы бацькі змаглі атрымаць кансультацыі ў класных кіраўнікоў, настаўнікаў прадметнікаў.

Сачыце за навінамі і далучайцеся да наступнай суботы!