Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы

23.11.19

Самы лепшы дзень - шосты!

Самы лепшы дзень - шосты!!! 23 лістапада шосты школьны дзень падарыў навучэнцам шмат эмоцый на мерапрыемствах. Вучні 5-6 класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі наведалі Тэатр беларускай драматургіі, дзе з вялікім задавальненнем сталі гледачамі спектакля "А мне не сорамна". Выстава "Небяспечная прыгажосць" у музеі прыроды і экалогіі прыйшлася да спадобы вучням 4-х класаў. А навучэнцы 2 "А" класа разам з класным кіраўніком у музеі музычнай культуры пазнаеміліся з самай сапраўднай батлейкай. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця 6-8-х класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Хутчэй, вышэй і мацней", а лепшыя знаўцы беларускай мовы сталі ўдзельнікамі майстар-класа праекта "ПЕРШЫЯ" "Ідэі, вартыя распаўсюду". На працягу дня працаваў кансультацыйны пункт СППС, майстэрня Дзеда Мароза. Сачыце за навінамі і далучайцеся да мерапрыемстваў у наступную суботу.