Раздзелы сайта

Галоўная

Положение о классном руководстве

ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Міністэрства адукацыі
 Рэспублікі Беларусь
25.08.1999 г. № 549
Зарэгістравана
ў Нацыянальным. рэестры прававых актаў
Рэспублікі Беларусь 02.09.1999 г. № 8/815
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КЛАСНЫМ К1РАЎНІКУ КЛАСА АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ І КУРАТАРУ ВУЧЭБНАЙ ГРУПЫ ПРАФЕСІЯНАЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ І СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
1.     Агульныя палажэнні
 
1.1. Класны кіраўнік класа і куратар вучэбнай групы назначаюцца загадам дырэктара (рэктара) навучальнай установы па прапанове намесніка дырэктара (прарэктара) па вучэбна-выхаваўчай або выхаваўчай рабоце з улікам меркавання калектыва класа ці вучэбнай групы і педагогаў, як правіла, на ўвесь перыяд навучання гэтага класа ці групы навучэнцаў з ліку штатных настаўнікаў, выкладчыкаў або майстроў вытворчага навучання, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную (інжынерна-педагагічную) адукацыю.
1.2. Класны кіраунік назначаецца на кожны клас агульнаадукацыйнай школы любога тыпу, школы-дзщячага сада, гамназіі, ліцэя, а куратар вучэбнай групы — вучэбную групу прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча, вышэйшага прафесіянальнага (тэхнічнага) вучылішча, рэгіянальнага цэнтра прафесіянальнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа, у тым ліку вышэйшага, непасрэдна падпарадкоўваецца намесніку дырэктара (прарэктару) па вучэбна-выхаваўчай або выхаваўчай рабоце, адказвае за арганізацыю і каардынацыю адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ў замацаваным за ім класе або групе на­вучэнцаў.
1.3. Арганізацыйную і выхаваўчую дзейнасць класны кіраўнік класа або куратар вучэбнай групы ажыццяўляе ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб правах дзіцяці», Канцэпцыяй аб адукацыі і выхаванні, адобранай пастановай Савета Мінстраў Рэспублікі Бела­русь ад 26.03.1993 г. № 180 (зборнік пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1993 г. № 9, арт. 156), іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія устанаўліваюць і абараняюць правы, інтарэсы дзяцей, моладзі і сям'і, а таксама статутам навучальнай установы.
1.4. Класны кіраўнік класа і куратар вучэбнай групы ў сваей працы узаемадзейнічаюць з педагогам-арганізатарам, педагогам сацыяльным, педагогам-псіхолагам, настаўнікамі, выкладчыкамі, майстрам вытворчага навучання, загадчыкам аддзялення, выхавальнікам, культарганізатарам, медыцынскімі работнікамі, бацькамі навучэнцаў і кіраўнікамі грамадскіх арганізацый.
1.5. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці класнага кірауніка класа і куратара вучэбнай групы з'яўляюцца прафесіянальная кампетэнтнасць, гуманізм, справядлівасць, паважлівыя адносіны да асобы, адказнасць, дабрыня, суперажыванне, падтрымка і індывідуальны (асобасна-арыентаваны) падыход, якія садзейнічаюць стварэнню псіхалагічна камфортных умоў для кожнага навучэнца і фарміраванню згуртаванага, актыўнага, жыццядзейнага, творча настроенага калектыва. Класны кіраўнік або куратар павінен паважаць чалавечую годнаспь і будаваць свае адносіны з навучэнцамі, іх бацькамі, а таксама са сваімі калегамі на аснове дыялога, наладжвання кантактаў, узаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем падлеткаў і моладзі.
1.6. На аснове гэтага Палажэння з улікам асаблівасцей, умоў, спецыфікі, вопыту, традыцый і перспектыў развіцця распрацоўваецца Палажэнне аб класным кірауніку класа або куратару вучэбнай групы навучальнай установы, якое зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы па узгадненню з прафсаюзным органам, які дзейнічае ў навучальнай установе.
 
2.     Псіхолага-педагагічныя асновы дзейнасці і абавязкі класнага кірауніка класа і куратара вучэбнай групы
 
2.1. Фарміраванне асобы, духоўнае, інтэлектуальнае і фізічнае развіццё кожнага навучэнца, яго станаўленне як грамадзяніна і прафесіянала.
2.2. Фарміраванне ў навучэнцаў класа ў вучэбнай групы агульначалавечых норм гуманістычнай маралі, культуры адносін, патрэбнасці ў духоуных каштоўнасцях.
2.3. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічанне засвойванню навучэнцамі агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
2.4. Развіццё традыцый навучальнай установы, знаёмства і засвойванне норм і правілаў унутранага распарадку, праў і абавязкаў навучэнцаў у калектыве, асаблівасцей выбранай прафесіі, садзейнічанне развіццю органаў вучнёўскага самакіравання.
2.5. Садзейнічанне самапазнанню і самавыхаванню, творчаму самаразвіццю індывадуальнасці кожнага навучэнца класа або вучэбнай групы на аснове усебаковага вывучэння (ва узаемадзейнасці з педагогам-псіхолагам і педагогам сацыяльным) навучэн­цаў класа або групы, іх індывадуальных асаблівасцей, схільнасцей, інтарэсаў, патрэбнасцей, каштоўнасных арыентацый, арганізацыі вольнага часу. Садзейнічанне прафесіянальнай арыентацыі навучэнскай моладзі.
Падтрыманне пастаяннай сувязі з выхавальнікамі, якія працуюць у інтэрнаце, у мэтах каардынацыі педагагічных намаганняў па станаўленню асобы навучэнца свайго класа або групы.
2.6. Узаемадзеянне з сям'ёй, педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным навучальнай установы ў мэтах дасягнення адзінства патрабаванняў і узгаднення дзеянняў калектыва навучальнай установы і сям'і ў адносінах навучэнцаў, а таксама стварэнне ў класе або вучэбнай групе добразычлівых, сяброўскіх адносін, павагі да людзей, якія іх акружаюць.
2.7. Клопат аб стварэнні умоў для паспяховай вучэбнай дзей­насці навучэнцаў, захаванні кантынгенту класа або вучэбнай групы, унясенне прапаноў аб арганізацьп кампенсаванага навучання.
2.8. Клопат аб бяспечнай жыццядзейнасці, маральнай і сацыяльнай абароне навучэнцаў, фарміраванне на працягу навучання здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак і СНІДу, садзейнічанне арганізацыі харчавання і медьщынскага абслугоўвання навучэнцаў. Арганізацыя работы па прафілак-тыцы процівапраўных паводзін навучэнскай моладзі.
2.9. Планаванне арганізацыі выхаваўчага працэсу, грамадска-карыснай дзейнасці, працы, адпачынку і аздараўлення навучэнцаў класа або вучэбнай групы ў пазаўрочны і канікулярны час.
2.10. Удасканаленне свайго прафесіянальнага і метадычнага ўзроўню, павышэнне кваліфікацыі на курсах, семінарах, практыкумах, канферэнцыях і г. д.
 
3.     Правы класнага кіраўніка класа і куратара вучэбнай групы
 
3.1. Ствараць сваю педагагічна абгрунтаваную сістэму выхавання, выбіраць формы, метады, шляхі і сродкі выхаваўчай дзейнасці ў класе або групе з улікам узроставых асаблівасцей, інтарэсаў, схільнасцей і каштоўнасных арыентацый навучэнцаў, магчымасцей навучальнай установы. Дабівацца спрыяльных умоў для рэалізацыі сваіх функцый.
3.2. Весці педагагічна абгрунтаваныя назіранні за навучэнцамі. Вывучаць соцыум і асяроддзе навучэнцаў. Выкарыстоўваць атрыманыя звесткі ў выхаваўчых мэтах.
3.3. Уносіць на разгляд кіраўніка навучальнай установы, педагагічнага савета і метадычнага аб'яднання класньгх кіраунікоў або куратараў вучэбных груп прапановы па ўдасканаленню вучэбна-выхаваўчага працэсу.
3.4. Прысутнічаць на вучэбных занятках, экзаменах і пазашкольных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў класе або ў ву­чэбнай групе.
3.5. Уносіць па ўзгадненню з класам або вучэбнай групай прапановы кіраўніку навучальнай установы аб аказанні неабходнай матэрыяльнай дапамогі, заахвочванні навучэнцаў і іх бацькоў, аб вынясеннў навучэнцам класа або вучэбнай групы дысцыплінарных мер уздзеяння за парушэнне ўстаноўленых правілаў унутранага распарадку навучальнай установы ў норм паводзін.
3.6. Прыцягваць прадстаўнгкоў грамадскіх арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання, правапарадку, творчых саюзаў, культурна-асветніцкіх устаноў да выхавання, арганізацыі вольнага часу навучэнцаў і прафілактыкі правапарушэнняў.
3.7. Абараняць свой гонар, уласную і прафесіянальную годнасць. Атрымліваць заахвочванні за паспяховую працу.
 
4.     Арганізацыя работы класнага кіраўніка класа і куратара вучэбнай групы
 
4.1. Вядзе ўстаноўленую ў навучальнай установе дакументацыю класа або вучэбнай групы, у тым л1ку дзённік класнага кірауніка або куратара вучэбнай групы.
4.2. Арганізуе дзейнасць па фарміраванню калектыва, асобы кожнага навучэнца, ажыццяўляе планамерны і мэтанакіраваны выхаваўчы працэс у класе або ў вучэбнай групе.
4.3. Плануе сваю работу з навучэнцамі (на месяц) з улікам спецыфікі і асаблівасцей класа або вучэбнай групы і на аснове плана вучэбна-выхаваўчай дзейнасці навучальнай установы на вучэбны год.
4.4. Удзельнічае ў рабоце метадычнага аб'яднання класных кіраунікоў або куратараў вучэбных груп, якое ствараецца ў навучальнай установе на правах прадметнай або цыклавой камісіі, з мэтай аказання медатычнай і практычнай дапамогі ў арганізапыі і правядзенні работы, павьппэння кваліфікацыі, абагульнен-ня і распаўсюджвання наяўнага вопыту работы класных кіраўнікоў або куратараў вучэбных груп. Пры неабходнасці да ўдзелу ў дзейнасці метадычнага аб'яднання прыцягваюцца другія катэгорыі педагагічных або інжынерна-педагагічных работнікаў навучальнай установы, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, педагог-арганізатар, прадстаўнікі рэгіянальных і рэспубліканскіх вучэбна-метадычных служб, грамадскіх арганізацый, навучэнцы.