Раздзелы сайта

Галоўная

Беларуская хатка

_______________________________________________________________________________________________

Этнаграфічны музей "Беларуская хатка"

                                                                                     У падзеях мінулага - нашы карані.

                                                                                     А дрэва без каранёў не можа існаваць

                                                                                     І тым больш прыносіць плады.

                                                                                                                 Уладзімір Караткевіч

   Напачатку хочацца згадаць словы французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт Экзюперы: “Маленькі прынц спытаўся ў кветкі: “Дзе ж людзі?” І пачуў у адказ: “Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў…” Быць без каранёў, значыць быць безаблічным, не мець будучыні. Таму трэба зберагчы памяць аб мінулым. Гэту задачу вырашае музей “Беларуская хатка”, які дапамагае нам зберагчы духоўнае багацце.

  Наш музей прызваны вывучаць гісторыю і культуру роднага краю ў мэтах інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых магчымасцей вучняў.

    Гімназічны музей Беларуская хатка працуе амаль што 6 гадоў. У этнаграфічным музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых вырабаў, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі. Размешчаны ён на першым паверсе гімназіі і займае адзін пакой. Экспанаты музея, якіх на сёння 168, сістэматызаваны ў наступных экспазіцыях: “Ткацтва”, “Хлеб усяму галава”, “Свет гаспадыні”, “Гаспадарчыя прылады”, “Тэхніка савецкага пасляваеннага перыяду”.

    Калі зойдзіце ў наш музей, вы адчуеце, што трапілі ў звычайную сялянскую хату. Яго экспанаты нагадваюць пра вясковы побыт нашых продкаў, яны авеяны цеплынёй вясковай хаты, дзе старыя рэчы маюць заслужаны адпачынак.

     Наш музей наведваюць не толькі вучні, але і жыхары раёна, дзе знаходзіцца гімназія, госці з іншых абласцей рэспублікі.

 Экспанаты выкарыстоўваюцца на ўроках, падчас правядення выхаваўчых мерапрыемстваў, інвармацыйных і класных гадзін, выкарыстоўваюцца ў выстаўках, аздабляюць інтэр’ер агульнагімназічных мерарыемстваў. Калаўрот, кухонны посуд упрыгожваюць сцэну падчас народных святаў, ствараючы атмасферу сялянскага побыту.

    На базе музея працуе гурток “Музейная справа”.  Гурткоўцы арганізоўваюць работу па патрыятычнаму выхаванню гімназістаў, займаюцца арганізацыяй і правядзеннем тэматычных выстаў, прапагандай беларускай мовы і  літаратуры,  гісторыі праз каляндарна - абрадавыя  святы,  вечарыны,  гульні (лекцыі-прэзентацыі “Як раней здабывалі хлеб?”, “У што апраналіся нашыя продкі?”, “Беларускія стравы”, “Зімовыя святы”, падарожжа “Каменнае кальцо Беларусі”, мультымедыйная віктарына “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, святы “Прыйшла каза ў вазочку”, “Масленічныя забавы”, “Вялікдзень”,”Багач”, “Дзяды”, “Пакровы”).

    Асноўная форма працы музея – экскурсія. Гурткоўцамі распрацаваны шматлікія экскурсіі: “Цяпер лучнік адпачывае, а хату лямпа асвятляе…”, “Загадкі мінскіх валуноў”, “Каменнае кальцо Беларусі”, Ад блакітных кветачак - да кашуль дочкам”, Свет гаспадыні, Куфар бабулi.

   Кіраўнік музея  Бязкішкая Г.А. узнагароджана граматамі, дыпломамі за выхаванне навучэнцаў гімназіі на культурных і духоўныў традыцыях беларускага народа і ўдзел у конкурсах гарадскога і рэспубліканскага узроўню.

     Мы ўсе павінны любіць, ведаць, шанаваць і зберагаць гісторыю, культуру і прыроду сваей малой радзімы, тады мы зможам усвядоміць больш поўна, хто мы такія і адкуль, тады ў нас есць будучыня. Нагадаем словы вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча: Хто забыў сваю мову – сябе губляе, хто забыў сваіх продкаў – усе згубіў…

Відэа прэзентацыя музея