Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі
☝️Аб сістэме прававой інфармацыі нашай краіны ішла гаворка ў інфармацыйнай студыі "Гонар за Беларусь: дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі" ў рамках інфармацыйнага-адукацыйнага праекта "ШАГ". 📝
🧑💻👩💻Маргарыта Міхайлаўна Міхалёнак, старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна г.Мінска, і Ганна Аляксандраўна Качаванава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, - вядучыя інфармацыйнай студыі 🎤- абмеркавалі з навучэнцамі:
🔹забеспячэнне права грамадзян на атрыманне дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі;
🔹магчымасці Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь ( pravo.by);
🔹мабільны дадатак "ЭТАЛОН- ONLINE";
🔹праект "Дзіцячы прававы сайт" і інш.
👌Маргарыта Міхайлаўна нагадала навучэнцам і асноўныя нормы дзеючага заканадаўства, расказала аб недапушчальнасці ўчынення супрацьпраўных учынкаў і адказнасці за іх, растлумачыла непаўналетнім наступствы ўжывання наркатычных рэчываў, псіхатропаў і іх аналагаў і пазнаёміла з адказнасцю за іх распаўсюджванне і ўжыванне.👍
☝️Права - неад'емная частка нашага жыцця!
