❗️У АБ'ЕКТЫВЕ ПРАЕКТ "ШАГ: ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА"❗️
👌Моладзь – гэта важны і неад’емны складнік грамадства і дзяржавы. «За маладняком – будучыня», – так гаворыць старэйшае пакаленне. ☝️Менавіта таму ў Беларусі 🇧🇾 вялікая ўвага надаецца маладзёжнай палітыцы, дзякуючы якой яны маюць магчымасць самарэалізоўвацца. 👍
📝Інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “ШАГ” прайшла сёння ў гімназіі. ❗️Тэма дня «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна». ‼️
✅Госцем інфармацыйнай студыі была Клімовіч В.В., першы сакратар Першамайскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” г. Мінска.
💥У фокусе абмеркавання інфармацыйных блокаў “Адзін маршрут – агульная памяць” і “Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў!” сталі тэмы:
✅ гонар за сваю краіну, за людзей, якія дамагліся поспехаў у розных сферах дзейнасці;
✅ патрыятызм і гістарычная памяць, пачуццё гонару за гераічнае мінулае свайго народа, сваіх родных і блізкіх;
✅ матывацыя асобаснага росту ў падлеткаў, прафесійная арыентацыя, актыўная жыццёвая пазіцыя, працоўныя вакацыі.
🌟 Беларуская моладзь робіць прыкметны ўнёсак у развіццё краіны, аказвае дапамогу ў рэалізацыі дзяржаўнай палітык, дае нашай краіне магчымасць выйсці на новы ўзровень сярод іншых. 👍Гэта значыць, што цяперашняй моладзі не ўсё роўна на сваю будучыню і будучыню сваёй дзяржавы!🇧🇾
💥☝️ Асабісты поспех кожнага – гэта адзін са складнікаў паспяховага развіцця беларускай дзяржавы.❤️💚





