❗️У АБ'ЕКТЫВЕ ПРАЕКТ "ШАГ: ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА"❗️
📝Інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “ШАГ” прайшла сёння ў гімназіі ў фармаце сустрэчы пакаленняў “Памятаць дзеля шчаслівай будучыні”. ❗️Тэма дня «Гонар за Беларусь. 🇧🇾На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту». ☝️
✅Госцем інфармацыйнай студыі была Тамара Сямёнаўна Вешнякова, 🎖ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
💥У фокусе абмеркавання галоўнымі сталі тэмы:
✅ гонар за сваю краіну, патрыятызм і гістарычная памяць;
✅ абарона суверэнітэту і незалежнасці краіны;
✅ гатоўнасць да выканання грамадзянскага абавязку па абароне Радзімы.
🌟Народнае паданне распавядае, што родная зямля можа накарміць чалавека хлебам і напаіць вадой, але абараніць сама сябе яна не можа. ☝️ Гэта святая справа тых, 💯хто есць хлеб роднай зямлі, п'е яе ваду, дыхае яе паветрам і пранікаецца яе прыгажосцю. 👨🚒👮♀️Ваенная служба ва ўсе часы была справай гонару, школай мужнасці і самаахвярнасці. ☝️💥Таму прафесія ваеннага, абаронцы Айчыны заўсёды была, ёсць і будзе ганаровай.☝️💚❤️
💥☝️Галоўнае сведчанне таго, што беларускае войска адпавядае сучасным выклікам, - мір на беларускай зямлі.❤️💚




