Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьУпраўленне па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Гімназія №9 г. Мінска"
У аб'ектыве праект "ШАГ"27 студзеня ў гімназіі прайшоў чарговы дзень інфарміравання "Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, свет міжнацыянальны" ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ".Госцем інфармацыйнай студыі стаў іерэй Раман Арцёмаў, выкладчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі. Навучэнцы пазнаёміліся з прыярытэтамі канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. А таксама даведаліся пра - Закон Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях"; - колькасць рэлігійных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі; - культавыя пабудовы ўсіх канфесій у нашай дзяржаве.Рэспубліка Беларусь - шматканфесійная дзяржава, у якой адсутнічаюць рэлігійныя канфлікты. Канфесійная палітыка дзяржавы накіравана на падтрыманне і ўмацаванне міжканфесійнага міру і згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі.