Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздача па ШАГ 23.12.2021

У АБ'ЕКТЫВЕ ПРАЕКТ  "ШАГ: ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА"

"Здаровы лад жыцця - візітная картка Беларусі!" - пад такім дэвізам прайшлі сёння ў гімназіі інфармацыйныя гадзіны "Гонар за Беларусь. Хутчэй. Вышэй. Мацней."

Госцем адной з інфармацыйных студый стаў Ланкевіч Ігар Пятровіч, намеснік начальніка Галоўнага КРУ Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

У фокусе абмеркавання галоўнымі сталі тэмы:
 - Беларусь у сусветнай спартыўнай супольнасці;
 - клопат дзяржавы аб здароўі нацыі;
 - рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў;
 - турызм, дзяржаўная падтрымка развіцця турызму ў краіне.

Спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах, Алімпійскіх гульнях дазволілі ўсяму свету даведацца аб нашай краіне. Беларусь вядома ў свеце як аб'ект агратурызму, экалагічнага і медыцынскага турызму. Нам ёсць чым ганарыцца!

Займацца спортам і быць здаровым модна!
Будзьце здаровыя, беражыце сябе!