Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Cправаздачы па ШАГ 22.04.2021

⭐️ Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года...⭐️

👩‍💻Інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта “ШАГ” ☝️прайшла сёння ў гімназіі ў фармаце сустрэчы пакаленняў “Памятаць дзеля шчаслівай будучыні”.

✨ Памяць і боль... Пра іх сёння гаварылі нашы госці:👏 Вешнякова Тамара Сямёнаўна, ветэран вайны, удзельнік блакады Ленінграда, і Малашчанка Вадзім Рыгоравіч, воін-інтэрнацыяналіст, супрацоўнік навукова-метадычнай установы "Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека". 💥І не проста гаварылі, расказвалі, а дзяліліся з намі ўспамінамі…🔥Можа, трохі скупа і нямнога, але мы разумеем, што для іх гаварыць пра сваю вайну – гэта гаварыць пра сябе, сваё жыццё, дзе было шмат горкіх страт.

⭐️Тамара Сямёнаўна і Вадзім Рыгоравіч добра ведаюць горыч перажыванняў і страт, памятаюць загінуўшых сяброў. ⚡️Стоячы на той мяжы, якая аддзяляла жыццё ад смерці, яны думалі аб жыцці, марылі аб ім, шчаслівым. 🌞🌈 А жыццё сёння шчаслівае! 🌟Гэта наша жыццё, жыццё пакаленняў, якія прыйшлі пасля вялікага людскога подзвігу.

👏“Нізкі паклон табе, Салдат Перамогі! Дзякуй! Дзякуй за наша мірнае неба, за зямлю, па якой мы ходзім, паветра, якім дыхаем, за ўсё тое, што сёння па праву мы называем сваім.