Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздача па ШАГ 25.03.2021

Сумесная гісторыя народаў Беларусі і Расіі працягваецца. Мы будуем адзіную Саюзную дзяржаву.🤝

☝️Пад такім дэвізам прайшоў сёння ў гімназіі 🏢Дзень інфармавання 📌 ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ».

✅ Госцем інфармацыйнай студыі стаў Алег Сяргеевіч Гайдукевіч, палітычны і грамадскі дзеяч, дэпутат Парламента, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах.

✅У гутарцы «за круглым сталом» навучэнцы змаглі паразважаць над галоўнай тэмай, якая сёння іх хвалявала: будучыня Саюзнай дзяржавы - у руках моладзі і для моладзі. ❓У фокусе абмеркавання быў шэраг пытанняў: Саюзная дзяржава, гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі, мірнае і дэмакратычнае развіццё, павага традыцый народаў, супрацоўніцтва, сатворчасць, умацаванне адносін, братэрства, сяброўства і інш.

✅У рамках інфармацыйнай гадзіны Алег Сяргеевіч уручыў гімназістам, якім нядаўна споўнілася 14 гадоў, кнігі 📚 "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь" і салодкія падарункі, выказаў вучням падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, якую яны выказваюць.👍

💁Пасля афіцыйнай сустрэчы дзеці змаглі пагутарыць з Алегам Сяргеевічам асабіста, задаць яму самыя незвычайныя пытанні.🤝👍

☝️"Вы заўсёды можаце на мяне разлічваць, на маю дапамогу і падтрымку!"- на такой пазітыўнай ноце завяршылася сённяшняя сустрэча.