Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па ШАГ 22.12.2020

👌Менавіта гэтымі словамі беларускага паэта📝С. Грахоўскага пачаўся сёння  дзень інфармавання🗓 ў рамках праекта "ШАГ". 🏢Тэмай дня стала🔖 "Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін".❤️💙 Вядучым інфармацыйнай студыі🎤 была настаўнік гісторыі Качаванава Ганна Аляксандраўна💫, наш генератар ідэй і творчых праектаў.🗞 Гадзіна інфармавання прайшла ў форме інтэрактыўнай віктарыны 📍" Лепшы знаўца малой радзімы". 🙋‍♂️🙋‍♀️Навучэнцы з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны,❓ называлі дасягненні суверэннай Беларусі,❗️ дзяліліся вопытам удзелу ў мерапрыемствах і сацыяльных праектах,👏 спрачаліся і ў спрэчцы знаходзілі ісціну.🤝 Гадзіна інфармавання праходзіць  напярэдадні Новага года і Калядаў,🌟🎄 таму пасля завяршэння мерапрыемства  актывісты-валанцёры 👫прынялі ўдзел у Марафоне добрых спраў "Ад добрых слоў - да добрых спраў"🩸 і перадалі сабраныя падарункі 🎁ў Першамайскую раённую арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. 🎉Хай нашы віншаванні і падарункі🛍 ўпрыгожаць «Ёлку жаданняў»🎄 і абавязкова споўняць дзіцячыя мары.🙇‍♀️ 👌У кожнага з нас свая дарога🚶🏻‍♀️, жыццёвы шлях, ☝️прыхільнасці, але кожны любіць,❤️ любіць тое месца, дзе нарадзіўся і вырас, 👏сваю малую радзіму. 💚