Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Зіма-2020

Цікава, весела, з карысцю прайшлі зімовыя канікулы ў тых, хто не паддаваўся ляноце і імкнуўся да актыўнага ладу жыцця.
Вядома ж, зімовае надвор’е  зусім не падстава для таго, каб сядзець дома. “Што нам холад, калі наперадзе столькі святаў!” – заўважаць самыя аптымістычныя. І будуць мець рацыю.
Педагагічны калектыў і бацькоўская грамадскасць гімназіі штогод стараюцца паклапаціцца, каб зімовы адпачынак гімназістаў быў напоўнены атмасферай забаў і весялосці: замест урокаў і дамашніх заданняў – чарада калядна-навагодніх мерапрыемстваў. А іх праведзена нямала. Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” і навагоднія балі і вечарыны, дзіцячы лагер “Дзьмухавец”, спартыўныя святы, экскурсіі, спаборніцтвы і выставы, каткі і хакей – далека не поўны шэраг зімовых мерапрыемстваў.
Зімовы адпачынак быў насычаны калектыўнымі творчымі справамі, культурнымі, спартыўнымі і іншымі мерапрыемствамі. Пры планаванні, як і належыць, улічваліся інтарэсы і ўзроставыя асаблівасці дзяцей.Не спынялася ў час канікул і прафілактычная работа, накіраваная на папярэджванне правапарушэнняў, прадухіленне пажараў, няшчасных выпадкаў і іншых здарэнняў. Усе дзеці павінны сесці за парты здаровымі, без хваляванняў і нервовых узрушэнняў. І, вядома ж, пачаць другое паўгоддзе з прыемнымі ўражаннямі, добрым настроем і новымі сіламі.