Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы 2020-зіма

10 студзеня адбылося ўрачыстае закрыццё нашага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей “Дзьмухавец. На працягу 8 дзён працавалі два атрады“Вяселка" і “Сонейка”. Вельмі цікавым і змястойным было жыццё ў лагеры: усе лагерныя справы ажыццяўляліся па праекце “У кадры я і зіма: дзень за днем”.Чаго толькі не прыдумлялі нашы выхавацелі, каб зрабіць адпачынак разнастайным, напоўненым, карысным! Тут і спартыўныя спаборніцтвы, і разнастайныя віктарыны ды конкурсы для эрудытаў; і маляванне, і святочныя прадстаўленні, і экскурсіі. Кожны змог знайсці сабе справу па густу, вызначыць, што ў яго лепш атрымліваецца, да чаго ляжыць душа. У нашым школьным лагеры дзеці заўсёды весела і змястоўна праводзяць час. Канікулы прайшлі на “УРА”!