Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі

Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей

 

У адпаведнасці з п. 15 Мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады», зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.03.2016 № 200, загадам камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама ад 12.08.2016 № 258-АС ажыццящляюцца выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).

Выплаты ажыццяўляюцца ўпраўленнямі па адукацыі адміністрацый раёнаў г. Мінска па месцы навучання непаўналетніх, а ў выпадку калі непаўнагадовы зарэгістраваны ў г. Мінску, але навучаецца ў іншым населеным пункце - упраўленнем па адукацыі адміністрацыі раёна па месцы рэгістрацыі сям'і. Дапамога выплачваецца ў памеры 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2019 года - 69 рублёў 27 капеек, шляхам безнаяўнага пералічэння грашовых сродкаў на разліковыя рахункі грамадзян.

Для атрымання аднаразовых выплат неабходна прадставіць наступныя дакументы:

- заява ад атрымальніка выплаты;

- дакумент, які пацвярджае навучанне ваўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі);

- дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць траіх і больш дзяцей;

- дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў горадзе Мінску (рэгістрацыя пацвярджаецца пашпартам са штампам рэгістрацыі або відам на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з адзнакай аб месцы жыхарства ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю ў г. Мінску);

- копія дагавора аб адкрыцці разліковага рахунку ў філіяле № 529 “Белсвязь” ОАО “АСБ “Беларусбанк”.