Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Матавіла

Матавіла

МАТАВІЛА – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Лакальныя назвы моташка, вітуха.

 Найбольш пашыраным было матавіла, якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла – з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога – умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух матавілах аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі.

На захадзе, Паўночным Захадзе і ў Цэнтральнай Беларусі ў канцы 19 — пачатку 20 ст. было пашырана больш удасканаленае матавіла: брусковы крыж з планкамі на канцах насаджвалі на стрыжань з ручкай (мацаваўся на стойках).

 Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спецыяльнае матавіла-размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцом нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны (на Усходзе) або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне (на Паўднёвым Захадзе).