Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Маслабойка

Маслабойка

Маслабойка, або бойка — бандарны выраб; y беларусаў і іншых славянскіх народаў пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.

На Палессі былі вядомы маслабойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага профілю, у выглядзе 2-доннай бочачкі, y якой было «акенца» з засаўкай; масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух лопасці. Маслабойкі бытуюць і ў наш час.