Прасы 
З найстаражытных часоў людзі даглядалі за сваім адзеннем, каб яно пасля мыцця выглядала прыгожа і ахайна. Менавіта для гэтых мэт быў вынайдзены прас.
Прас — прылада для разгладжвання складак на тканіне.
Драўляная рабрыстая дошка - гэта і ёсць прас, з яе дапамогай адпрасоўвалi бялiзну, якую папярэдне накручвалi на драўляны валiк. Працэс прасавання быў досыць прымітыўным, надзвычай працаёмкім і патрабаваў нямала сілы і спрыту. Спярша тканіна накручваюць на валік, затым гэтую намотку ўкладвалі на край стала, а зверху прыкладвалі прас зубчастым бокам уніз і некалькі разоў, моцна націскаючы на прас, пракатвалі бялізну. Кашулі гладзілі па частках, па чарзе накручваючы кожную дэталь на валік. Цікава, што ў выніку бялізну атрымлівалася не толькі выпрасаваць, але і ў некаторай ступені адбяліць, выдаліць бруд: адсюль прыказка: «Не мытьем, так катаньем».

У сярэдзіне XVIII стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі награвальныя прасы - яны ставіліся ў печ і разаграваліся. У мінулым для нагрэву прасаў іх ставілі на печ або ў іх (вугальны прас) клалі гарачыя бярозавыя вуглі.
Такі прас быў у багатых дамах. Калі дзяўчына выходзіла замуж, ёй раілі ісці ў дом, у якім меўся гэты прадмет. Ім карысталіся на працягу стагоддзяў, перадавалі ў спадчыну.