Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Аб нашым раёне

25 чэрвеня 2019 года Першамайскаму раёну Мінска спаўняецца 50 гадоў. Успамінацца словы Івана Мележа: “Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы. Багата можа быць у чалавека за жыццё іншых куткоў, і больш слаўных, і больш выдатных, але гэты куток не забываецца, не адступае ўдалеч. Сярод іншых дарагіх успамінаў ён – самы дарагі, самы шчымлівы!” Менавіта такім кутком, малой радзімай, для нас і з’яўляецца наш раён.

Гісторыя Першамайскага раёна пачалася 25 чэрвеня 1969 года, калі Пастановай Прэзідыума ВС БССР было вырашана вылучыць тэрыторыю з Савецкага, Завадскога і Ленінскага раёна горада Мінска для арганізацыі Першамайскага раёна.

Сення Першамайскі раён ўключае ў сябе жылыя мікрараёны - Валгаградская, Усход, Зялёны Луг, Вялікі Лес, Азярышча і Уручча. Раён часта называюць усходнімі варотамі Мінска. Пазначыўшы кірунак, скажам некалькі слоў і аб яго межах. Гэта вуліцы Лагойскі тракт і Я.Коласа, пр-т Незалежнасці і Сурганава, вуліцы Казлова і Платонава, а таксама Сляпянская водная сістэма. Тут жа праходзіць чыгунка ў маскоўскім напрамку, а таксама аўтадарога Калодзішчы-Заслаўе.