У 2018 г. у рамках “Года малой радзімы” у гімназіі была выпрацавана новая канцэпцыя дзейнасці музея “Беларуская хатка” як прасторы для самаразвіцця і самаадукацыі.
Былі сфармуляваны дзевяць асноўных модуляў-«крокаў» (напрамкаў дзейнасці):
«Інтэрактыў+»
«Віртуальная прастора»
«Вучымся і гуляем»
«Метадычны банк»
«Майстэрня даследчыка»
«Скарбонка традыцый»
«Бацькоўскі ўніверсітэт»
«Школа перакладчыка і экскурсавода»
«Супрацоўніцтва без межаў»
Распрацаваная сістэма модуляў атрымала ўмоўною назву «КРОК», ці «9 КРОКаў».